Адкрытае акцыянернае таварыства «Піваварная кампанія Аліварыя», якое знаходзіцца па адрасе: 220002, г. Мінск, вул. Кісялёва, дом 30, паведамляе аб фарміраванні рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, якія маюць права на ўдзел у позачарговым агульным сходзе акцыянераў, які адбудзецца 20 лютага 2025 года.
Найменне ўпаўнаважанага органа у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў - Наглядальны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
Дата прыняцця Наглядальным саветам рашэння, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў – 29 студзеня 2025 года.
Дата, на якую ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў – 6 лютага 2025 года.